Главная » 2016 » Декабрь » 19 » Віншуем з узнагародай!
12:43
Віншуем з узнагародай!

У г. Мінску ў актавай зале Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны падвядзені вынікі і адбылося ўзнагароджанне пераможцаў рэспубліканскага конкурсу творчых і навукова-даследчых работ “Памяць роду: мінулае вачыма сучаснікаў”, ініцыяванага ўстановай «Рэдакцыя часопіса “Роднае слова”» і РВУ «Выдавецкі Дом “Звязда”. Дыпломамі ІІІ ступені ў намінацыі “З гісторыі родных мясцін” узнагароджаны вучаніца 10 а класа ДУА “Радунская сярэдняя школа” Шынковіч Вольга і кіраўнік – Кампанеец Святлана Юльянаўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры. Выказваем падзяку Вользе і Святлане Юльянаўне за актыўны і выніковы ўдзел у конкурсе і жадаем новых поспехаў і перамог.

Просмотров: 366 | Добавил: radsh2@tutby
Всего комментариев: 0
avatar